BE RU EN

Ліга чэмпіёнаў: На матчы ў адказ «Пяст» – БАТЭ чакаецца аншлаг

  • 13.07.2019, 15:38

Усе квіткі на матч у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў прададзеныя.

Усе квіткі на матч у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў "Пяст" – БАТЭ прададзеныя. Пра гэта ў сваім твітэры напісаў супрацоўнік аддзела продажаў польскага клуба Даміян Ендрасік, піша pressball.by.

Паядынак "Пяст" – БАТЭ пройдзе ў сераду, 17 ліпеня на стадыёне "Гарадскі" ў Глівіцэ, які змяшчае 9913 гледачоў, і пачнецца а 21-й паводле беларускага часу.

Першы паядынак камандаў у Барысаве закончыўся ўнічыю – 1:1.

Апошнія навіны