Раўкоў і Карпенка маюць намер скіраваць у школы больш палітрукоў
- 13.07.2019, 14:05
У Беларусі збіраюцца «павысіць якасць давайсковай падрыхтоўкі ў школах».
Мінабароны і Мінадукацыі ўдасканальваюць давайсковую падрыхтоўку ў школах. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, паведамляе БелТА.
Міністэрствы маюць намер паляпшаць давайсковую падрыхтоўку ў школах. "Мы робім для гэтага практычныя крокі", – сказаў Андрэй Раўкоў. Сярод іншага, плануецца падняць статус ваенрукоў, якія вядуць у школах заняткі давайсковай падрыхтоўкі.
Андрэй Раўкоў адзначыў, спаслаўшыся у тым ліку на меркаванне маладых людзей, якія пайшлі ў запас, што давайсковую падрыхтоўку павінен выкладаць чалавек, які сам служыў у войску
Паводле словаў міністра адукацыі Ігара Карпенкі, плануецца дааснасціць цэнтры давайсковай падрыхтоўкі.
"Міністэрства абароны вельмі актыўна ў гэтым кірунку працуе і на нашы заяўкі пастаўляе абсталяванне", – сказаў ён.
Акрамя таго, скарэктаваная нарматыўная база, звязаная з дзейнасцю ваенна-патрыятычных класаў. Распрацаваны факультатыў для 8–9-х класаў для ўвядзення ў давайсковую падрыхтоўку. Сур'ёзная ўвага аддаецца павышэнню якасці адукацыі ў кадэцкіх вучэльнях і спецыялізаваных ліцэях.