BE RU EN

Менск заявіў, што датэрмінова выцесніў «брудную» нафту назад у Расею

  • 12.07.2019, 18:56

Ачыстка, як заяўляе «Гомельтранснафта», была закончаная раней за запланаваны час.

Беларускі аператар нафтаправода «Дружба» - ААТ «Гомельтранснафта Дружба» - абвясціў аб заканчэнні мерапрыемстваў для выцяснення з тэрыторыі краіны ў Расею нафты, забруджанай хлорарганікай. Пра гэта гаворыцца ў адпаведным паведамленні на сайце кампаніі, паведамляе РБК.

Ачыстка, удакладнілі ў арганізацыі, была закончанае раней за запланаваны тэрмін. Перш у краіне меркавалі, што цалкам трубаправодную сістэму краіны ўдасца ачысціць толькі да 15 жніўня. Аднак, распавялі ў «Гомельтранснафты», 11 ліпеня ўжо былі скончаны ўсе аперацыі замяшчэння няякаснай нафты як у трубаправодзе, так і ў рэзервуарах на тэрыторыі Беларусі. Да 13:00 гадзін 12 ліпеня ад мяжы краіны да лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі «Унеча» ў Расеі «Дружба» была ачышчаная, дадалі ў кампаніі.

Апошнія навіны