BE RU EN

Мандат спецдакладчыка ААН што да Беларусі прадоўжаны яшчэ на год

  • 12.07.2019, 16:58

Пастанова была прынятая Радай ААН у правах чалавека.

Мандат спецдакладчыка ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прадоўжаны яшчэ на год. Пастанова была прынятая Радай ААН у правах чалавека на 41-й сесіі ў Жэневе, піша tut.by.

Нагадаем, мандат спецыяльнага дакладчыка ў пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі быў заснаваны Радай у правах чалавека ў яе рэзалюцыі ў сувязі з хваляй масавых арыштаў і рэпрэсіўнымі дзеяннямі, распачатымі праваахоўнымі органамі ў адказ на падзеі, якія адбыліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Спецыяльны дакладчык прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 1 лістапада 2012 года.

Афіцыйны Менск мандат спецдакладчыка не прызнае і заклікае Раду ААН у правах чалавека скасаваць яго, паказваючы на яго «несправядлівы і палітызаваны характар». Аднак РПЧ ААН кожны год падаўжае мандат спецдакладчыка што да Беларусі.

У лістападзе мінулага года спецдакладчыкам што да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі была прызначаная Анаіс Марын. Але дагэтуль не змагла наведаць Беларусь у сваім афіцыйным статусе - Марын адправіла ў МЗС ліст з просьбай дазволіць наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, але адказу не атрымала.

«Для мяне гэта было расчараванне. спадзявалася, што мне адкрыецца акно магчымасцяў, каб наладзіць новыя, лепшыя асновы для ўзаемасувязяў з беларускімі ўладамі. На жаль! У выніку мне давялося працаваць без доступу да краіны, ураду і афіцыйных звестак. У мяне няма ніякіх кантактаў з уладамі Беларусі. Для працы я выкарыстоўваю тую інфармацыю, якую можна знайсці ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ці якую атрымліваю ад прадстаўніцтваў розных міжнародных арганізацый у Менску. І, вядома, са мной дзеляцца звесткамі няўрадавыя і праваабарончыя арганізацыі Беларусі, і я ўсім вельмі за гэта ўдзячная», - распавядала спецдакладчыца.

Апошнія навіны