BE RU EN

Кіраўніца «Беллегпрама» распавяла, ці застануцца сэканд-хэнды ў Беларусі

  • 12.07.2019, 14:40

Чыноўніца адказвала на пытанні ўнікліва.

Кіраўніца канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна ў інтэрв'ю для праграмы тэлеканала АНТ «Маркаў. Нічога асабістага» пракаментавала сваю гучную заяву аб сэканд-хэндах, паведамляе «Салідарнасць».

- Для многіх беларусаў, асабліва для моладзі, цэнтрамі моды, на жаль, з'яўляюцца сэканд-хэнды. І ваша заява проста ўскалыхнула інтэрнэт. Дык усё ж пастаўце кропку над «і». Сэканд-хэнд будзе ў Беларусі ці не? - спытаў вядоўца праграмы.

- Я думаю, што ў нейкім фармаце ён адназначна будзе, - адказала чыноўніца і згадала аб неабходнасці падзяляць паняцці былога ва ўжыванні адзення і абутку і стокавых тавараў.

Паводле яе слоў, беларускія вытворцы гатовага адзення плацяць пры ўвозе прадукцыі на рынак ЕЗ ад 5 да 15% падатку: «А ў той жа час мы дазваляем (увозіць) стокавую прадукцыю, хай і апошніх гадоў, своечасова не рэалізаваную, не з апошніх калекцый».

Пры гэтым Таццяна Лугіна прызнала факт вялікай цікавасці беларусаў да стокавай прадукцыі:

- Нашы людзі, я ведаю, асабліва моладзь, вельмі ахвотна адсочваюць завозы. Глядзяць, калі будзе ключавая пастаўка. Загадзя становяцца ў чэргі. Таму нельга тут наўпрост забараняць. Сёння кожны мае права выбару.

Пра «Камволь»

Маркаў нагадаў кіраўніцы канцэрна аб даручэнні Лукашэнкі звярнуць асаблівую на «Камволь»:

- У мадэрнізацыю «Камволя» было ўкладзена 110 мільёнаў даляраў за некалькі гадоў. Абсталяванне напраўду на сёння лепшае, чым на шматлікіх еўрапейскіх прадпрыемствах. Ці зможаце выканаць даручэнне прэзідэнта, і ў якія тэрміны зможаце заняць 10% рынку камвольных тканін?

- Па абсталяванні і тэхнічнаму аснашчэнню гэта самае перадавое, напэўна, прадпрыемства і ў сістэме канцэрна, і наогул у сістэме лёгкай прамысловасці ў геапалітычнай прасторы, - адказала чыноўніца.

Яна назвала дастаткова амбіцыйнай задачай вырабіць і прадаць 6 мільёнаў пагонных метраў тканін і зрабіла пры гэтым агаворку:

- Вырабіць мы, напэўна, зможам. Пытанне разумення, куды мы будзем рэалізоўваць. Зразумела, што нас ні на адзін рынак так проста не пусцяць. Нішы занятыя, як і ў кожным іншым асартыменце.

На думку чыноўніцы, адным з эфектыўных спосабаў заваёвы ніш на вонкавых рынках з'яўляецца дэмпінг.

Што не адзене кіраўніца канцэрна з прадукцыі «Беллегпрама»

На гэтае пытанне Марата Маркава Таццяна Лугіна адказала ўнікліва:

- Кожная асартыментная прадукцыя сёння мае месца быць. Пытанне ў колькасці. Многія жанчыны, я іх вельмі падтрымліваю і разумею, не набываюць толькі таму, што баяцца быць сустрэтыя ў аналагічнай сукенцы і гарнітуры са сваёй суседкай. Індывідуальнасць павінна прысутнічаць.

Апошнія навіны