BE RU EN

УСУ нанеслі магутны ўдар па «каравану» расейскай артылерыі

  • 12.07.2019, 14:07

Украінскія вайскоўцы знішчылі на Данбасе расейскую САУ «Гваздзік».

Украінскія вайскоўцы знішчылі тэхніку баевікоў ля Вадзянога. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў афіцэр Узброеных сіл Украіны (УСУ) Дзмітрый Мюлер, апублікаваўшы адпаведнае відэа, піша apostrophe.ua.

«Нядаўна, ля населенага пункта Вадзянога адно з падраздзяленняў УСУ правяла бліскучую тактычную аперацыю ў выяўленні варожай артылерыйскай групы праціўніка. Падчас скаардынаванай працы было знішчана 1 САУ 2С1«Гваздзік», пашкоджана некалькі адзінак баявой тэхнікі і не самых разумных «арганізмаў». Вынік: «Караван-300» сыходзіць на Усход, пакінуўшы за сабой груды выгаралая металалому...» - напісаў ён.

Удакладняецца, што падчас спецаперацыі УСУ выявілі сховішча падбітай тэхнікі баевікоў. Таксама на кадрах бачныя дакладныя вокамгненныя ўдары па стратэгічна важнай тэхніцы баевікоў.

Апошнія навіны