BE RU EN

Канстытуцыйны cуд ухваліў «закон аб адтэрміноўцы»

  • 11.07.2019, 16:29

Рэзанансны закон разглядаўся без лішніх вачэй.

Канстытуцыйны суд ухваліў закон «Аб зменах законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы», вядомы ў грамадстве як «закон аб адтэрміноўцы», паведамляе «Еўрарадыё».

«Закон паступіў у суд і быў разгледжаны. Агульны вынік: адпавядае Канстытуцыі», - распавёў намеснік кіраўніка аддзела арганізацыі судовых пасяджэнняў Канстытуцыйнага суда Сяргей Латушкін.

Рэзанансны закон, які шырока абмяркоўваўся ў грамадстве, разглядаўся падчас адкрытага пасяджэння, але ў пісьмовай форме - без лішніх вачэй. Актывістам адмовілі ў тым, каб назіраць за працэдурай.

Цяпер закон будзе перададзены на подпіс Лукашэнку. У яго ёсць 14 дзён на тое, каб або падпісаць яго, або вярнуць для разгляду ў парламент.

«Палата прадстаўнікоў» прагаласавала за праект «закона аб адтэрміноўцы» 26 і 28 чэрвеня. Перад гэтым грамадства за 10 гадзін сабрала 10 тысяч подпісаў пад петыцыяй супраць дакумента.

Закон уводзіць больш жорсткія правілы прызыву ў беларускае войска. Адтэрміноўка на атрыманне адукацыі будзе прадстаўляцца хлопцам толькі адзін раз. Калі чалавек не служыць у войску без «законных на тое падставаў», яго не возьмуць на дзяржаўную службу і ў некаторыя сілавыя структуры. «Ухілістам» будзе абмяжоўвацца выезд з Беларусі. А, мабыць, адзінае з новаўвядзенняў, якое выглядае як станоўчая матывацыя для службы ў войску, - гэты час будзе залічаны як праца па размеркаванні.

Апошнія навіны