BE RU EN

Актывіст прымусіў улады змяніць дарожны знак «Милиция» на «Міліцыя»

  • 11.07.2019, 15:57

Ігар Случак паставіў на месца ўлады ў Баранавічах.

Дарожныя знакі павінны выглядаць так, як прадугледжана сертыфікатамі СТБ і правіламі дарожнага руху. Напрыклад, на знаку 6.12.1 павінна быць напісана «Міліцыя», піша nn.by.

Юрыст і вядомы актывіст з Гомеля Ігар Случак заўважыў на вуліцы Леніна ў Баранавічах знак з дзіўным надпісам «Милиция». Ён напісаў зварот у мясцовы гарвыканкам.

Да 16 ліпеня «Милиция» будзе дэмантаваная. На яе месцы з'явіцца «Міліцыя», зрабілі справаздачу мясцовыя ўлады.

Апошнія навіны