BE RU EN

Намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама атрымаў хабар валторнай

  • 11.07.2019, 14:27

Чыноўнік атрымаў музычны інструмент за «лабіяванне інтарэсаў».

Паводле інфармацыі Следчага камітэта намесніка старшыні Дзяржынскага райвыканкама падазраюць у карупцыі, паведамляе officelife.media.

Паводле наяўных звестак прадметам хабару былі музычны інструмент - валторна, швайцарскі гадзіннік і іншыя дарагія таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

Усё гэта, як мяркуе следства, чыноўнік атрымліваў ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі за лабіяванне інтарэсаў.

Намеснік старшыні затрыманы. У дачыненні да яго на падставе матэрыялаў ГУБАЗіК МУС заведзеная крымінальная справа паводле ч.3 арт.430 КК (хабар).

Апошнія навіны