BE RU EN

Адпачынак 2019: Названыя найлепшыя маршруты для летняга падарожжа

  • 11.07.2019, 13:29

Топ-10 папулярных турыстычных маршрутаў.

Названыя пераможцы рэйтынгу Travellers Choice Awards for Experiences турыстычнага парталу Trip Advisor. Экспэрты на аснове водгукаў падарожнікаў і аналізу самых папулярных кірункаў для адпачынку вызначылі найлепшыя маршруты для турызму ў 2019 годзе, піша segodnya.ua.

Узначаліў спіс тур коштам 101 даляр у Ватыкан. Гіды гатовыя паказаць за гэтыя грошы Сіксцінскую капэлу, базіліку Святога Пятра, а таксама правесці аднадзённую паездку ў Таскану. Таксама ў рэйтынгу адзначаны тур пабамі Лондана за 31 даляр, пешаходная экскурсія "Гары Потэр" за 16 фунтаў стэрлінгаў і высакахуткасны круіз па Тэмзе за 43 фунты.

ТОП-10 папулярных турыстычных маршрутаў

Ватыкан - Сіксцінская капэла і тур па базыліцы Святога Пятра - Рым, Італія.

Чыкажскі архітэктурны рачны круіз - Ілінойс, ЗША.

Таскана - Фларэнцыя, Італія.

Рэйк'явік, Ісландыя - занурэнне з аквалангам паміж тэктанічнымі плітамі.

Лас-Вегас, ЗША - Red Rock Canyon Electric Bike Tour.

Парыж, Францыя - прыватны тур у старадаўняй павозцы.

Амстэрдам - туры па каналах.

Убуд, Інданезія - Best of Ubud Tour.

Сіань, Кітай - вячэрні гастранамічны тур.

Вадаспад Окер, Новая Зеландыя - рака Кайтуна.

Апошнія навіны