BE RU EN

У Італіі выпаў град памерам з апельсін

  • 10.07.2019, 21:03

Град выпаў у рэгіёне Абруца.

У выніку 18 чалавек апынуліся ў лякарні, у тым ліку цяжарная жанчына з ранамі твару і галовы, паведамляе «Новое время».

У пацярпелых дыягнаставалі ўдары галавы і раны, ім накладваюць швы.

У адной з лякарняў Пескары вадой заліло першы паверх, праз гэта ўсе аперацыйныя былі вымушаныя спыніць працу.

Таксама затапіла парковачную пляцоўку з двума дзясяткамі аўто.

У сувязі з градам была прычыненая сур'ёзная шкода і самому гораду Пескара: пашкоджаныя аўтамабілі, выбітыя шыбы ў вокнах, прабітыя дахі дамоў.

Ад непагадзі цяпер пакутуюць паўночны рэгіён Эмілія-Раманья, цэнтральны Абруца і вобласць Маркэ.

Апошнія навіны