У Японіі прадалі гронку вінаграду за $11 тысяч
- 10.07.2019, 18:33
Рэдкі гатунак цэніцца за высокае ўтрыманне цукру і нізкую кіслотнасць.
У Японіі на аўкцыёне ў горадзе Канадзава была прададзеная гронка вінаграду рэдкага гатунку за 11 тысяч даляраў, піша «Вакол свету».
Вінаград гатунку «Рымскі рубін» быў набыты кіраўніком сеткі гатэляў з гарачымі крыніцамі Такасі Хасакава, якія размяшчаюцца ў прэфектура Ісікава. Новы ўладальнік такім чынам надумаў адсвяткаваць з кліентамі першы аўкцыён новай эры, якая пачалася ў траўні 2019 года з дня каранацыі імператара Нарухіта.
Са слоў аўкцыяністаў, гэта была самая дарагая гронка вінаграду з 24 ягадамі з моманту з'яўлення гатунку. Як паведамляў "Вакол Свету. Украіна», у гронкі вінаграду, якая стала папярэднім рэкардсмэнам, было 30 ягад.
Гатунак вінаграду быў выведзены ў Ісікаве ў 2008 годзе і з таго часу карыстаецца вялікай папулярнасцю. Ён прадаецца маленькімі колькасцямі, каб падтрымліваць попыт і эксклюзіўнасць. У гэтым годзе плануецца прадаць блізу 26 тысяч гронак, праўда, не ўсе будуць мець такі рэкордны кошт.
У Японіі дарагая садавіна, якую шануюць за смак і вонкавы выгляд, з'яўляецца прадметам раскошы, што купляецца ў якасці падарункаў або ў рэкламных мэтах.