BE RU EN

У Чавусах пасля допыту ў міліцыі павесіўся працоўны

  • 10.07.2019, 18:08

Гэта другая трагедыя на гарадскім хлебазаводзе.

У горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці новая трагедыя – скончыў жыццё самагубствам 42-гадовы майстар хлебазавода, які належыць мясцоваму РСТ.

Мужчына павесіўся, паведамляе Telegram-канал Nexta.

Рэч у тым, што ў гэтай трагедыі была сур'ёзная перадгісторыя: 4 ліпеня на прадпрыемстве загінула рабочая. Яна была смяротна траўмаваная цестамясільнай машынай.

Паводле факту здарэння Следчым камітэтам была распачатая крымінальная справа, падчас якой мужчыну дапытвалі - менавіта ён займаўся тэхнічным абслугоўваннем смяротнай прылады.

Што менавіта адбылося падчас допыту, што гэта прывяло мужчыну да самагубства, не паведамляецца. Ды і цяпер наўрад ці мы даведаемся.

Апошнія навіны