BE RU EN

Фотафакт: У гомельскай краме прадаюцца кексы з будучыні

  • 10.07.2019, 17:23

Пакупнікі ў шоку.

У рэдакцыю «Еўрарадыё» звярнулася жыхарка Гомеля. «Купіла мама кексы, а яны з будучыні, - кажа яна. - На этыкетцы стаіць дата 11 ліпеня, але сёння ж толькі 10-е!»

Кексы «Валатоўскія» выпускае ААТ «Гомельхлебпрам». «Мы патэлефанавалі ва ўсе нашы крамы, - распавядае начальніца аддзела збыту і маркетынгу прадпрыемства Наталля Сівакова. - Сапраўды, у «Хлебторг» на вуліцы Інтэрнацыянальнай завезлі сёння дзве ўпакоўкі такіх кексаў. Усе астатнія датаваныя 10-м. Этыкеткі мы друкуем не ў друкарні, а набіраем тут самі. Таму, магчыма, як той казаў, пальчык уздрыгнуў. Або працаўнік наважыў надрукаваць этыкеткі загадзя на наступную змену і неспадзявана іх наляпіў».

Мэнэджар паабяцала, што начальнік вытворчасці правядзе з работнікамі тлумачальную гутарку, каб тыя былі вельмі ўважлівымі, калі набіраюць этыкеткі.

«Тэрмін прыдатнасці кексаў - 7 дзён, - кажа Сівакова. - Яны свежыя і ніякай небяспекі не нясуць. Калі ў пакупніка ўзнікнуць пытанні аб якасці прадукцыі, хай звяртаюцца да нас, будзем разглядаць».

Апошнія навіны