BE RU EN

Гісторык: Люблінская унія спыніла маскоўскае нашэсце

  • 1.07.2019, 21:47

Хаўрус «Арла» і «Пагоні» кіраваўся лозунгам «Роўны з роўным, свабодны са свабодным».

Польскі прафесар Анджэй Гіль з Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта нагадвае, што падпісанне Люблінскай уніі спыніла «маскоўскае нашэсце», дзякуючы чаму і Вялікае княства Літоўскае, і межы Каралеўства Польскага былі абаронены цягам 200 гадоў, паведамляе «Польскае радыё».

«Расея магла з'явіцца ў нашых межах на два стагоддзі раней. Гэта ўжо тады была вельмі магутная сіла», - сказаў Анджэй Гіль.

Са слоў гісторыка, польска-літоўскі звяз кіраваўся лозунгам «Роўны з роўным, свабодны са свабодным», нягледзячы на тое, што «гэта былі дзве розныя дзяржавы, дзве розныя краіны».

Апошнія навіны