BE RU EN

Ляснік знайшоў бівень маманта ў Рагачоўскім раёне

  • 1.07.2019, 17:05

Костка была знойдзеная ў невялікай рацэ Ржаўцы.

Ляснік з Рагачоўскага раёна знайшоў бівень маманта ў рацэ, піша сайт slova.by.

Знайшоў бівень ляснік Рыскоўскага лясніцтва. Мужчына знайшоў костку ў невялікай рацэ Ржаўцы, якая цячэ каля вёскі Рыскоў. Мужчына перадаў бівень Рагачоўскаму музею народнай славы. Далей слова за навукоўцамі і краязнаўцамі.

Апошнія навіны