BE RU EN

У Індыі расейскі знішчальнік МіГ-29 страціў паліўны бак

  • 8.06.2019, 16:51

Бак упаў на ўзлётна-пасадачную паласу і загарэўся.

У Індыі адбыўся інцыдэнт са знішчальнікам МіГ-29К, праз што была прыпыненая праца міжнароднага аэрапорта ў штаце Гоа. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на India Today ў суботу, 8 чэрвеня.

Адзначаецца, што падчас узлёту ў знішчальніка адарваўся паліўны бак. Ён упаў на ўзлётна-пасадачную паласу і загарэўся.

Праз гадзіну пасля гэтага здарэння аэрапорт аднавіў працу ў штатным рэжыме.

Сам МіГ-29 не разбіўся, пілот не пацярпеў.

Апошнія навіны