У нядзелю ў Беларусі будзе да +31
- 8.06.2019, 22:14
Удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У найбліжэйшыя дні, 9 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Уначы пераважна на захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах будуць навальніцы.
Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночны, сярэдні, падчас навальніц месцамі з парывамі да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў цяпла, удзень будзе 23-28 градусаў са знакам плюс, а на паўднёвым усходзе краіны прагназуецца спякота да +31, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.