BE RU EN

«Баста»: Лукашэнка хоча адначасова з парламенцкімі выбарамі правесці рэферэндум аб аб'яднанні з Расеяй

  • 8.06.2019, 12:44

Нас чакае гарачая восень, сябры.

Памятаеце, Макей пару дзён таму супакойваў нас? Казаў, што прыйдзе час, і беларусам усё раскажуць пра перамовы аб «інтэграцыі» з Расеяй. Здаецца, лукашэнкаўскага міністра апярэдзілі, паведамляе Telegram-канал «Баста!»

Расея і Беларусь абмяркоўваюць пытанне ўвядзення адзінай валюты. Пра гэта паведаміў міністр эканамічнага развіцця суседняй краіны Максім Арэшкін на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

«Сустракаюцца Цэнтральныя банкі, абмяркоўваюць, варта ці не варта гэта рабіць, як гэта рабіць, у якія тэрміны гэта рабіць», - заявіў чыноўнік.

Між тым, з розных крыніц паведамляюць, што Лукашэнка гатовы адначасова з парламенцкімі выбарамі правесці рэферэндум аб аб'яднанні з Расеяй.

Нас чакае гарачая восень, сябры.

Падпісвайцеся на Telegram-канал «Баста!»

Апошнія навіны