BE RU EN

Ілан Маск паказаў першы электрапікап Tesla

  • 8.06.2019, 11:25

Кошт аўтамабіля, па мерках брэнда, даволі сціплы.

Першы электрычны пікап Tesla з шасцімесным салонам будзе каштаваць менш за 50 000 даляраў - па мерках брэнда гэта вельмі сціплы цэннік. Таксама гэта значна танней, чым у канкурэнта Rivian - пікап ад гэтай кампаніі будзе каштаваць 61 000 даляраў, піша часопіс «Нож».

«У вас будзе магчымасць купіць выдатны пікап за 49 000 даляраў або яшчэ танней», -заявіў Ілан Маск. Новая мадэль стане адной з самых даступных у лінейцы Tesla.

Пікап будзе з двайной кабінай і некалькімі электраматорамі, сістэмай поўнага прывада і запасам ходу на ўзроўні 650-800 кіламетраў. У стандартнай камплектацыі электрамабіль атрымае адаптыўную пнеўмападвеску, а ў набор даступнага абсталявання ўвойдзе аўтапілот.

У сацсетках карыстальнікі пішуць, што пікап Tesla выглядае як дэсептыкон або механічная версія Таноса з «Мсціўцаў».

Апошнія навіны