BE RU EN

Cталі вядомыя падрабязнасці спробы суіцыду каля аблвыканкаму ў Гомелі

  • 7.06.2019, 14:57

Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

На ганку будынка Гомельскага аблвыканкама 7 чэрвеня а 10 гадзіне раніцы мужчына парэзаў сабе вены, але застаўся жывы. Міліцыя цяпер высвятляе ўсе акалічнасці здарэння, паведамляе «Белсат».

Паводле прэс-службы гомельскага УУС, у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што каля дома №2 на праспекце Леніна (будынак Гомельскага аблвыканкама) «знаходзіцца невядомы з парэзамі на руках і паводзіць сябе дзіўна».

«Пасля прыбыцця на паказанае месца быў знойдзены мужчына з траўмамі абедзвюх рук», - кажуць у міліцыі.

Мужчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам: рэзаныя раны абодвух перадплеччаў. «Ім быў жыхар Гомельскага раёна 1985 года нараджэння. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама быў судзімы за махлярства, крадзеж і незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў », - паведамілі ва УУС.

Апошнія навіны