BE RU EN

Экспарт беларускай нафты прастойвае паўтара месяца

  • 7.06.2019, 14:14

Інцыдэнт з «Дружбай» спыніў экспарт вуглевадародаў з краіны.

Траплянне забруджанай расейскай нафты ў нафтаправод «Дружба» і перакрыццё «трубы» прывяло да прыпынення экспарту беларускай нафты. Пра гэта tut.by распавялі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі ў канцэрне «Белнафтахім».

«Так, экспарт беларускай нафты стаіць. Аднаўленне паставак прагназуем з ліпеня», - сказалі ў «Белнафтахіме». У канцэрне спадзяюцца нагнаць страчаныя аб'ёмы да канца года.

Раней паведамлялася, што з 10 чэрвеня павінен адкрыцца польскі кірунак нафтаправода «Дружба».

Апошнія навіны