BE RU EN

Кіраўніца «Беллегпрама» зноў напала на сэканд-хэнды

  • 7.06.2019, 12:42

Таццяна Лугіна ўзяла на сябе функцыі арбітра «сумленнай канкурэнцыі» на беларускім рынку.

«Мы не баімся канкурэнцыі ў частцы сэканд-хэндаў і крамаў-цюбецеек», - заявіла сёння на прэс-канферэнцыі новая старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна. Паводле яе слоў, канцэрн будзе змагацца за тое, каб на рынку канкурэнцыя была сумленнай. «Каб тавары ў гэтых сетках (сэканд і крамах з таварам з Сярэдняй Азіі) адпавядалі патрабаванням, устаноўленым у нашай краіне», - адзначыла кіраўніца канцэрна, піша tut.by.

Пры гэтым кіраўніца канцэрта ўзгадала, што цяпер беларусы часцяком скептычна ставяцца да фразы «Купляйце беларускае».

Нагадаем, раней Таццяна Лугіна заявіла, што ў Беларусі трэба ўвесці дадатковае рэгуляванне гандлю сэканд-хэнд.

Апошнія навіны