BE RU EN

Узровень беспрацоўя ў Польшчы дасягнуў мінімальнай з 1991 года адзнакі

  • 6.06.2019, 19:57

Пра гэта паведаміла міністарка ў справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы.

Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў траўні склаў 5,4%, што на 0,7% ніжэй, чым годам раней. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла новая міністарка ў справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Бажэна Борыс-Шопа, паведамляе «Радио Польша».

«Пачынаючы з 1991 года, узровень беспрацоўя ў траўні ніколі не быў настолькі нізкім, як у траўні сёлета. Зніжэнне ўзроўню беспрацоўя было зафіксаванае ва ўсіх ваяводствах па ўсёй краіне», - адзначыла міністарка ў справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы.

У канцы траўня колькасць беспрацоўных у Польшчы складала 907 тысяч чалавек, што на 95 тысяч менш, чым летась.

Апошнія навіны