BE RU EN

Сухагруз пад сцягам РФ праз шторм трапіў у тэрытарыяльныя воды Украіны

  • 5.06.2019, 21:16

Пасля апытання судна накіравалі па бяспечным маршруце.

Сухагруз Melita пад сцягам Расейскай Федэрацыі праз штармавое надвор'е ўвайшло ў тэрытарыяльныя воды Украіны. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на прэс-службу Вайскова-марскіх сіл УСУ.

Паведамляецца, што пасля апытання карабель быў накіраваны па бяспечным маршруце да пункта прызначэння.

Так, у выніку штармавога надвор'я, якое бушавала на захад ад Тарханкутскага паўвострава (часова акупаваная тэрыторыя АР Крым), сухагруз Melita (IMO 8230479, MMSI: 273395390) пад сцягам РФ, які рухаўся па маршруце порт Астрахань - порт Канстанца, быў вымушаны адхіліцца ад рэкамендаванага шляху і паглыбіцца ў тэрытарыяльныя воды Украіны на адлегласць да 5 міль.

Судна выявілі на траверзе Тэндроўскай касы, яго экіпаж апыталі паводле пратаколу, нягледзячы на фармальныя падставы для затрымання судна, улічваючы абставіны і згодна з палажэннямі Міжнароднай канвенцыі аб тэрытарыяльным моры, Канвенцыі ААН у марскім праве. Судна без затрымак было накіраванае па бяспечным маршруце ў пункт прызначэння без якіх-небудзь дзеянняў, накіраваных на сілавы захоп, агляд або арышт экіпажа.

Апошнія навіны