BE RU EN

У Барысаве пройдзе сустрэча з лідарамі БНК

  • 5.06.2019, 9:36

На сустрэчы будзе абмеркаваная сітуацыя ў краіне. Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.

У пятніцу, 7 чэрвеня, у Барысаве адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама з прадстаўніком Рады БНК Яўгенам Афнагелем. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў Мікалай Статкевіч.

Пачатак сустрэчы - а 16.00 на адрасе: вул. 30 гадоў ВЛКСМ, 8 (Дом І.Х. Каладзеева).

На сустрэчы будзе абмеркаваная сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.

Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.

Апошнія навіны