BE RU EN

Беларус вёз ва Украіну кантрабандай запчасткі для гелікаптэраў

  • 4.06.2019, 16:35

Таксама памежнікі знайшлі ў аўтамабілі 23 інструкцыі для тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі прадукцыі.

Украінскія памежнікі на мяжы з Беларуссю ў пункце пропуску «Вільча» затрымалі беларускага грамадзяніна, які спрабаваў увезці кантрабанду, паведамляе «Еўрарадыё».

У «Крайслеры», на якім ехаў 31-гадовы мужчына, яны выявілі прадметы двайнога прызначэння. Гэта былі запчасткі гелікаптэраў розных мадыфікацый і аварыйны самапісец.

Акрамя таго, памежнікі знайшлі ў аўтамабілі 23 інструкцыі ў тэхнічным абслугоўванні і эксплуатацыі гэтай прадукцыі.

Памежнікі паведамілі аб знаходцы адпаведным праваахоўным органам. Праверка прадаўжаецца.

Апошнія навіны