BE RU EN

Jay-Z стаў першым рэперам-мільярдэрам

  • 4.06.2019, 11:38

Названыя ўсе актывы музыкі.

Амерыканскі рэпер Jay-Z (сапраўднае імя Шон Коры Картэр) стаў першым у свеце рэп-выканаўцам, чыё багацце ацэньваецца на $1 млрд, паведамляе Forbes (пераклад - РБК).

Пры ацэнцы багацця Jay-Z выданне ўлічвала заробак, дзель у рознага кшталту кампаніях і рабіла папраўку на лад жыцця суперзоркі. Вынікі сваіх падлікаў журналісты зверылі з экспэртамі.

Актывы рэпера, паводле версіі Forbes, выглядаюць наступным чынам:

вытворчасць шампанскага Armand de Brignac ($ 310 млн);

гатоўка і ўкладанні ў рознага кшталту кампаніі, уключаючы Uber ($220 млн);

супольная з Bacardi вытворчасць каньяку D'Ussé ($100 млн);

стрымінгавы сэрвіс Tidal ($100 млн);

вытворчая канцэртная кампанія і музычнае выдавецтва Roc Nation ($75 млн);

дыскаграфія, паколькі яго кантракт з лэйблам Def Jam прадугледжвае вяртанне да рэпера майстар-запісаў ($75 млн);

калекцыя прадметаў мастацтва ($70 млн);

нерухомасць ($50 млн).

У 2018 годзе Forbes назваў Jay-Z адным з самых высокааплатных музыкаў: за год рэпер зарабіў на канцэртах $76,5 млн. Для параўнання, ягоная жонка Беёнсэ годам раней атрымала $105 млн.

У мінулым годзе Jay-Z таксама стаў самым высокааплатным рэперам паводле версіі Forbes, ён абышоў такіх выканаўцаў, як Diggy ($64 млн), Кендрык Ламар ($58 млн), Дрэйк ($47 млн), J.Cole ($35,5 млн) і Канье Уэст ($27,5 млн).

Апошнія навіны