BE RU EN

Вакарчук распавёў, якой павінна быць украінская палітыка ў дачыненні да Расеі

  • 4.06.2019, 10:26

Дагэтуль украінскія ўлады дэманстравалі падвойныя стандарты.

Неабходна сфармаваць цэласную ўкраінскую палітыку што да Расеі, бо цяпер ва Украіне дзейнічаюць двайныя стандарты. Пра гэта сказаў лідар партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук у эфіры канала ICTV, паведамляе liga.net.

«Мы не разумеем: гандляваць - можна ці нельга, ездзіць на канцэрты - можна ці не, трэба ці не трэба... Гэта пытанне не проста сацыяльнай дыскусіі. Парламент, прэзідэнт і ўрад павінны ўзяць адказнасць на сябе і выпрацаваць выразную палітыку Украіны ў дачыненні да Расеі - без падвойных стандартаў. Нішто так не дэмаралізуе, нішто так не раздражняе і нішто так не напружвае людзей, як існаванне падвойных стандартаў», - сказаў Вакарчук.

Лідар «Голаса» заклікаў парламент, прэзідэнта і ўрад стварыць закон, які рэгулюе ўсе стасункі з Расейскай Федэрацыяй як з краінай-агрэсаркай.

Апошнія навіны