BE RU EN

«БелДжы» ў траўні не дасягнуў дэклараванага аб'ёму 120 аўтамабіляў за змену

  • 30.06.2019, 18:56

Агучаныя в.а. дырэктара гэтага прадпрыемства планы не сталі рэальнасцю.

У адкрытым доступе з'явілася інфармацыя Галоўнай статыстычнай управы Менскай вобласці аб вытворчасці асобных тыпаў прадукцыі прадпрыемствамі рэгіёну. Інфармацыю прааналізаваў барысаўскі партал ex-press.by.

Сярод таварных пазіцый ёсць і легкавыя аўтамабілі. Акрамя барысаўскага СЗАТ «БелДжы» ў Менскай вобласці ёсць толькі адно прадпрыемства, якое выпускае гэты тып прадукцыі. Гэта СП ЗАТ «Юнісон», размешчанае ў пасёлку Абчак пад Менскам.

Афіцыйнай інфармацыя аб рэальных аб'ёмах вытворчасці на «Юнісоне» у гэтым годзе пакуль няма, вядома толькі аб планах выпуску 2,5 тысяч кітайскіх электрамабіляў Zotye у 2019 годзе. Паколькі планы і рэальнасць вельмі рэдка супадаюць, будзем зыходзіць з таго, што ўсе легкавыя аўтамабілі, улічаныя афіцыйнай статыстыкай, гэта Geely, выпушчаныя на «БелДжы».

Такім чынам, у траўні ў Менскай вобласці вырабілі 1 556 аўтамабіляў, а ўсяго за пяць месяцаў з пачатку года – 6 523.

Калі зыходзіць з вытворчага календара, які налічвае ў траўні 2019 гады 18 рабочых дзён, то атрымліваецца, што ў змену (завод пакуль толькі рыхтуецца да 2-х зменнай працы) у траўні выпускалася блізу 86 аўтамабіляў.

Нагадаем, што яшчэ ў пачатку лютага бягучага года в.а. дырэктара гэтага прадпрыемства, размешчанага ў Барысаўскім раёне, першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі ў праграме беларускай тэлевізіі, выказаў упэўненасць, што ў першым паўгоддзі 2019 года «фактычна выйдзем на праектную магутнасць», якая, паводле ягоных слоў, складае 120 аўто за змену.

Такім чынам, у чэрвені - апошнім месяцы паўгоддзя, каб агучаныя планы сталі рэальнасцю, СЗАТ «БелДжы» трэба выпусціць 2400 аўтамабіляў або ў паўтара разаа больш, чым у траўні.

Апошнія навіны