BE RU EN

«Залаты» астэроід узбагаціць зямлян на 700 квінтыліёнаў даляраў

  • 30.06.2019, 13:12

Экспедыцыя NASA адправіцца да яго праз тры гады.

Згодна з ужо агучанымі планамі, у 2022 годзе Касмічнае агенцтва ЗША адправіць місію на «залаты» астэроід Галоўнага пояса, вядомы таксама як (16) Псіхея. Палёт да яго арбіты будзе доўжыцца да 2026-2027 года, а само знаходжанне на (16) Псіхеі зойме больш за 20 месяцаў. Навукоўцы маюць намер даследаваць пароду астэроіда з дапамогай спецыяльнага абсталявання: ультраспектральнага тамографа, гама-прамянёвага і нейтроннага спектрометра і магнітометра, піша naked-science.ru.

Астэроід, які сфармаваўся ў выніку сутыкнення двух нябесных цел, важыць менш за адзін працэнт ад масы Месяца. Пры гэтым у яго пародзе ўтрымліваюцца плаціна, жалеза, нікель і золата. Як паведамляе партал Oil Price, экспэрты падлічылі сумарны кошт усіх металаў на (16) Псіхеі: 700 квінтыліёнаў даляраў. Гэтых грошай хапіла б, каб зрабіць усіх людзей мільярдэрамі.

У той час як у NASA місію да астэроіда ўспрымаюць як чыста навуковую і маюць намер такім чынам вывучыць фармаванне Сонечнай сістэмы, некаторыя кампаніі перакананыя, што здабыча карысных выкапняў на астэроідах - перспектыўная індустрыя.

«Як толькі мы ўсё падрыхтуем, магчымасці стануць амаль бязмежнымі, - сказаў у гутарцы з Бі-бі-сі Мітч Хантэр-Скуліён, заснавальнік брытанскай кампаніі Asteroid Mining Company. - Тыя, хто набярэцца смеласці, змогуць зарабіць астранамічныя грошы». Asteroid Mining плануе пачаць здабычу ў космасе да 2030 года.

Аднак экспэрты мяркуюць, што бурэнне астэроідаў і новая залатая ліхаманка могуць прывесці да краху сусветнай эканомікі. На думку Скота Мура, гендырэктара EuroSun Mining, штогод кампаніі прыносяць на рынак блізу 141,75 тоны золата, але гэтыя аб'ёмы цьмянеюць у параўнанні з тым, што мы можам здабыць у космасе.

Паводле ацэнкі аналітыкаў з Allied Maket Research, да 2025 года бюджэт праграмы па здабычы выкапняў на астэроідах дасягне адзнакі ў 3,8 мільярда даляраў за кошт дзяржаўных і прыватных інвестыцый.

«Вы не можаце думаць пра касмічную здабычы як пра нешта, што здарыцца праз 25 ці 50 гадоў, - кажа Мур. - Гэта ўжо адбываецца. І Пояс астэроідаў - толькі адзін аспект гэтага рынку. Увесь касмічны рынак ужо каштуе сотні мільярдаў».

Кампаніі здабыўной галіны і касмічныя агенцтва цікавяцца не толькі астэроідамі: так, у студзені ESA падпісала кантракт з даччынай кампаніяй Airbus - Ariane Group - на падрыхтоўку місіі на Месяц у 2025 годзе. На спадарожніку нашай планеты плануюць здабываць рэгаліт, каб у далейшым выкарыстоўваць яго як паліва для касмічных апаратаў.

Між тым японская кампанія iSpace заявіла, што яе першыя апараты адправяцца на Месяц ужо ў 2020-м і 2021-м, а да 2030 года пачнецца актыўная эксплуатацыя рэсурсаў спадарожніка.

Апошнія навіны