BE RU EN

Выйшаў трэйлер маштабнага фільма пра Янку Купалу

  • 3.06.2019, 19:45

Прэм'ера запланавана на 17 снежня, на Дзень беларускага кіно.

Кінастудыя «Беларусьфільм» паказала троххвілінны трэйлер маштабнага праекта - фільма «Купала» пра класіка беларускай літаратуры. Сёння відэаролік быў апублікаваны на YouTube-канале студыі. Рэжысёр стужкі - Уладзімір Янкоўскі, а галоўную ролю выканаў латвійскі актор Мікалай Шастак, паведамляе «Онлайнер».

Здымкі фільма праходзілі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту, на пляцоўцы пад Смалявічамі і ў Менску. Пра сам фільм пакуль інфармацыі не так шмат, таму што яго стваральнікі не даюць інтэрв'ю і не распавядаюць пра нюансы здымачнага працэсу.

Апошнія навіны