BE RU EN

Мікалай Статкевіч і Яўген Афнагель сустрэнуцца з жыхарамі Мазыра і Светлагорска

  • 29.06.2019, 22:27

Сустрэчы пройдуць заўтра - 30 чэрвеня.

Кандыдат у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель наведаюць Мазыр. Сустрэча з жыхарамі горада пройдзе на адрасе: вуліца Заслонава, 3, паведамляе сайт БНК bnknews.org.

Пачатак - 30 чэрвеня а 16:00.

На сустрэчы будуць абмеркаваны сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь. Запрашаем усіх, каму гэта важна.

Таксама 30 чэрвеня, перад сустрэчай у Мазыры Мікалай Статкевіч і Яўген Афнагель наведаюць Светлагорск. Лідары БНК сустрэнуцца з жыхарамі горада, якія кожную нядзелю а 12:00 збіраюцца на Цэнтральнай плошчы, каб пакарміць галубоў і пагаварыць пра будаўніцтва кітайскага хімічнага завода.

Апошнія навіны