BE RU EN

Бундэстаг: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў момант правядзення Еўрапейскіх гульняў – крытычная

  • 28.06.2019, 17:31

Камітэт парламента Нямеччыны ў правах чалавека прыняў рэзалюцыю.

Еўрапейскія гульні, якія праходзяць у Менску, сталі нагодай для дэпутатаў нямецкага Бундэстагу, каб звярнуць увагу міжнароднай грамадскасці на «крытычную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі», паведамляе «Радыё Свабода».

Камітэт Бундэстага ў правах чалавека прыняў рэзалюцыю, дзе адзначае, што працэс унутраных палітычных рэформаў у краіне знаходзіцца ў стане стагнацыі, умовы ўтрымання ў турмах вельмі дрэнныя і нават няпоўнагадовыя атрымліваюць жорсткія турэмныя тэрміны за парушэнне антынаркатычнага заканадаўства.

Сярод асноўных пунктаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі нямецкія дэпутаты адзначаюць:

Ужыванне смяротнага пакарання;

Невыкананне рэкамендацый АБСЕ, датычных рэформы выбарчай сістэмы;

Абмежаванні свабоды прэсы, сходаў і асацыяцый;

Дзяржаўныя рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, апазіцыйных палітыкаў, журналістаў, блогераў і прафзвязных лідараў;

Абмежаванне працы незалежных няўрадавых арганізацый;

Дрэнныя ўмовы ўтрымання ў турмах. У гэтым кантэксце згадваюцца і жорсткія прысуды няпоўнагадовым за наркотыкі.

Апошнія навіны