BE RU EN

Сёння гадавіна перамогі ВКЛ ля ракі Палонкі

  • 28.06.2019, 16:02

10-тысячнае войска ВКЛ дало адпор 30-тысячнаму войску маскоўскага царства.

Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гадоў, або інакш «крывавы патоп», – малавядомая старонка беларускай гісторыі. Разам з тым менавіта падчас гэтай вайны было знішчана больш за палову насельніцтва Беларусі. Для параўнання – падчас Другой сусветнай вайны загінула траціна беларусаў, піша часопіс belarus.travel.

У 1660 сёлета практычна ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі была захопленая маскоўскімі войскамі. Адзінай перашкодай для захопнікаў стала Ляхавіцкая крэпасць. Недалёка ад яе цячэ рака Палонка, берагі якой і сталі месцам бітвы. 28 чэрвеня 10-тысячнае войска ВКЛ дало адпор 30-тысячнаму войску маскоўскага царства і спыніла наступ на Варшаву. У 1994 годзе на месцы бітвы быў усталяваны мемарыял.

Як дабрацца: сёння месца бітвы на рацэ Палонцы знаходзіцца на тэрыторыі Баранавіцкага раёна. Таму ваша асноўная задача – дабрацца да Баранавічаў. Зрабіць гэта нескладана, бо гэты горад – самы вялікі чыгуначны вузел у Беларусі, сюды ходзяць цягнікі амаль з любой кропкі Беларусі, а таксама блізкага замежжа.

Апошнія навіны