BE RU EN

Рэзанансны закон пра адтэрміноўку будуць прымаць ужо заўтра

  • 27.06.2019, 15:26

Паміж двума паседжаннямі «палаткі» пройдзе два дні.

«Палата прадстаўнікоў» збярэцца заўтра раніцай на пасяджэнне, каб прыняць у другім чытанні рэзанансныя папраўкі «Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы». Таксама на гэтым пасяджэнні прымуць адразу ў двух чытаннях праект закона аб амністыі, піша officelife.media.

Пасля гэтага «дэпутаты» закрыюць шостую, вяснова-летнюю, сесію «палаты прадстаўнікоў». Яны прымуць у першым чытанні папраўкі, якія датычацца гаспадарчых таварыстваў. Паводле звестак выдання, яны ўхваляць папраўкі па адтэрміноўцы ад прызыву і амністыю. Пасля гэтага абодва дакументы адправяць на подпіс Лукашэнку. Калі дыктатар падпіша іх у найбліжэйшы час, то новаўвядзенні што да адтэрміноўкі рэальна запрацуюць восенню. Хутчэй за ўсё, у кастрычніку.

Нагадаем, што гэтыя папраўкі, між іншым, пазбаўляюць адтэрміновак ад войска магістрантаў і аспірантаў.

Апошнія навіны