BE RU EN

Названы першы заробак прэзідэнта Украіны Зяленскага

  • 27.06.2019, 14:35

Вы здзівіцеся гэтай суме.

Уладзімір Зяленскі атрымаў свой першы заробак на пасадзе Прэзідэнта Украіны і ў Адміністрацыі распавялі, якую суму налічылі чале дзяржавы за першыя 30 дзён. Запыт на гэтую інфармацыю падало выданне "Фактор" і атрымала афіцыйны адказ ад Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

У дакуменце пазначана, што за травень 2019 года Уладзімір Зяленскі атрымаў службовы аклад сумаю 12 727 грыўняў ($484). Новаабранаму прэзідэнту не было налічана за травень ніякіх надбавак і прэмій, а з самага акладу было ўтрымана 2 481 грыўня ($95) абавязковых збораў і падаткаў.

Апошнія навіны