BE RU EN

У Грузіі пратэстоўцы збіраюцца пікетаваць рэзідэнцыю алігарха Іванішвілі

  • 27.06.2019, 13:16

Сёння дзясяты дзень пратэстаў у Грузіі.

У чацвер, 27 чэрвеня, пратэстоўцы ў Тбілісі хочуць сабрацца на праспекце Руставелі і адтуль накіравацца да бізнэс-цэнтру і рэзідэнцыі мільярдэра і лідара кіроўнай партыі "Грузінская мара" Бідзіна Іванішвілі.

Пра гэта паведамляе сайт "Навіны-Грузія".

"Канчатковая пастанова прынятая – мы пойдзем туды і разбудзім Іванішвілі", – сказаў журналістам мадэратар акцыі Міша Мшвілдадзэ.

У суботу, 29 чэрвеня, удзельнікі пратэсту плануюць сабрацца на плошчы Першай Рэспублікі на "Марш свабоды". Гэта будзе ўжо дзясяты дзень пратэстаў.

З 20 чэрвеня некалькі тысячаў чалавек штодня прыходзяць да парламента Грузіі а 19-й, праспект Шата Руставэлі перакрываюць. У мітынгах удзельнічаюць студэнты, прадстаўнікі праваабарончых і няўрадавых арганізацый, музыкі, акторы і палітыкі.

Апошнія навіны