BE RU EN

Паранены на Данбасе беларускі добраахвотнік спадзяецца аднавіць зрок

  • 27.06.2019, 12:37

У баі пад Мар’інкай ён атрымаў цяжкія раненні.

Беларусу Змітру Рубашэўскаму (пазыўны «Ганс»), які атрымаў раненне 16 траўня ў баі пад Мар’інкай у Данецкай вобласці, медыкі абяцаюць аднавіць зрок у воку, паведамляе «Белсат».

Нагадаем, у баі пад Мар’інкай «Ганс» атрымаў цяжкія раненні. Адно вока выратаваць не атрымалася, за другое змагаліся афтальмолагі. Валанцёры абвесцілі збор сродкаў на лекаванне Рубашэўскага.

На пытанне журналістаў, як ён цяпер бачыць, добраахвотнік адказаў: «Вельмі цьмяна, абяцалі аднавіць зрок у воку, што выжыла». «Ганс» дадаў, што ў будучыні плануе вярнуцца на Данбас, «калі зрок адновіцца дастаткова».

Рубашэўскі таксама апавёў, што лекаванне адбываецца за сродкі, сабраныя валанцёрамі, і ніякіх выплатаў ад дзяржавы ён не атрымлівае.

Зміцер Рубашэўскі («Ганс») – 27-гадовы беларускі добраахвотнік з Берасця. З 2016 года ваяваў на Донбасе ў складзе штурмавой роты «Правага сектара». У снежні 2017 года яго ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны», заснаваным украінскімі валанцёрамі.

Апошнія навіны