BE RU EN

Украінцы склалі рэйтынг магчымых прэм'ераў

  • 27.06.2019, 11:53

Палова ўкраінцаў хочуць дасведчанага палітыка, траціна – новага.

Украінцы пакуль не вызначыліся з магчымай кандыдатурай у прэм'ер-міністры пасля парламенцкіх выбараў: падтрымка самых рэйтынгавых палітыкаў не перавышае 10%. Пра гэта сведчаць звесткі апытання Сацыялагічнай групы "Рэйтынг", піша rbc.ua.

Паводле звестак апытання, 55% мяркуюць, што будучым прэм'ер-міністрам павінен стаць кандыдат з вялікім досведам кіравання краінай; у той самы час 35%, наадварот, чакаюць новую асобу, нават без досведу дзяржаўнага кіравання.

Сярод магчымых кандыдатаў часцей за ўсё будучым прэм'ер-міністрам рэспандэнты бачаць Юрыя Бойку (13%), Юлію Цімашэнку (11%) і Уладзіміра Гройсмана (10%).

Акрамя таго, 7% апытаных бачаць будучым прэм'ерам Ігара Смяшко, 6% – Дзмітрыя Разумкова, 5% – Святаслава Вакарчука, 4% – Пятра Парашэнку, Анатоля Грыцэнку і Міхаіла Саакашвілі, 3% – Алега Ляшко, 2% – Андрэя Садовага і Аляксандра Вілкула.

Пры гэтым 7% апытаных не разглядаюць ні аднаго з гэтых кандыдатаў, 14% – не змаглі вызначыцца з "прэм'ерскімі" сімпатыямі.

Апытанне было праведзенае Сацыялагічнай групай "Рэйтынг" 12–20 чэрвеня 2019 года сярод 6000 рэспандэнтаў па ўсёй Украіне за выключэннем акупаваных Расеяй тэрыторый. Памылка выбаркі – 1,3%.

Апошнія навіны