BE RU EN

Зяленскі ўнёс законапраект пра зніжэнне кошту электраэнэргіі для ўкраінцаў

  • 27.06.2019, 10:55

Дакумент зарэгістраваны як неадкладны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект пра зніжэнне кошту электраэнэргіі, паведамляецца на сайце парламента, паведамляе unian.net.

Дакумент зарэгістраваны ў парламенце 26 чэрвеня як неадкладны, але ягоны тэкст пакуль не апублікаваны. 19 чэрвеня прадстаўнік прэзідэнта ў Кабінеце міністраў Андрэй Герус паведаміў, што Зяленскі падае ў Вярхоўную Раду Украіны законапраект, які скасоўвае формулу «Ратэрдам+», каб спыніць фармальнае яе існаванне. Паводле ягоных словаў, з формулы будзе прыбраны кошт дастаўкі вугалю з Ратэрдама ва Украіну, а таксама будзе ўведзены дысконт на дрэнную якасць вугалю – чым горшая якасць вугалю, тым меншы ягоны кошт залічваецца ў тарыф. Такі дысконт можа складаць 1–10%. Таксама Герус паведаміў, што гэтым законапраектам прапануецца перанесці запуск ва Украіне новага рынку электраэнэргіі з 1 ліпеня 2019 года на 1 ліпеня 2020 года.

Апошнія навіны