BE RU EN

Памерла былая віцэ-прэм'ерка БССР Ніна Мазай

  • 26.06.2019, 21:32

Беларуская дзяржаўная дзяячка і дыпламатка памерла на 70 годзе жыцця.

Пайшла з жыцця былая намесніца старшыні Савета Міністраў Беларусі, дыпламатка Ніна Мазай.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.

«Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім выдатнай дзяржаўнай дзяячкі, ветэрана дыпламатычнай службы, Надзвычайнай і Паўнамоцнай Амбасадаркі Беларусі Мазай Ніны Мікалаеўны, якая пайшла з жыцця», - адзначылі ў МЗС.

Ніна Мазай скончыла гістарычны факультэт БДУ. Была сакратаркай Жабінкаўскага райкама камсамола, у 1977-1985 гадах - сакратаркай, першай сакратаркай Берасцейскага абкама камсамола, першай сакратаркай ЦК камсамола.

У 1985-1991 гадах яна займала пасаду намесніцы старшыні Савета Міністраў БССР. Затым у якасці Надзвычайнай і Паўнамоцнай Амбасадаркі ўзначальвала беларускія дыпламатычныя місіі ў Францыі і Канадзе, была сталым прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. З 1997 да 1999 года працавала намесніцай міністра замежных спраў Беларусі.

Апошнія навіны