BE RU EN

Волкер: Рада Еўропы адмаўляецца ад уласных прынцыпаў

  • 26.06.2019, 19:03

Спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны пракаментаваў вяртанне РФ у ПАРЕ.

Спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер на фоне вяртання расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ заявіў, што Рада Еўропы адмаўляецца ад уласных прынцыпаў.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

«Сумна, што Рада Еўропы адмаўляецца ад уласных прынцыпаў у абароне правоў чалавека», - напісаў Волкер у сваім мікраблогу Twitter.

Як паведамлялася, часовы павераны ЗША ў справах Украіны Уільям Тэйлар заявіў, што Рада Еўропы не павінна даваць дазвол на ўдзел у працы сваіх статутных органаў расейцам, супраць якіх ЕЗ і ЗША ўвялі санкцыі.

Дыпламат падкрэсліў: хоць ЗША не з’яўляюцца сябрам Рады Еўропы, яны выступалі супраць вяртання расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ і выразна выказвалі сваю пазіцыю.

У сераду ўвечары Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы павінна прыняць пастанову аб пацверджанні паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.

Апошнія навіны