BE RU EN

NEXTA: Таварыш Раўкоў, вы наяўных тэрмінавікоў накарміць не можаце

  • 26.06.2019, 17:24

У Печах абакралі чайную, размешчаную на тэрыторыі часткі.

Пра гэта піша Telegram-канал NEXTA:

«У сумна знакамітым дзедаўшчынай і самагубствамі вайскоўцаў 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры пад Барысавам, больш вядомым пад назвай "Печы", новае надзвычайнае здарэнне: тут абакралі чайную, размешчаную на тэрыторыі часткі.

Невядомыя выкрадальнікі вынеслі з памяшкання толькі прадукты харчавання. Сума шкоды сціплая – блізу 250 беларускіх рублёў. На месцы працавала следча-аператыўная група, здымаліся адбіткі пальцаў.

Таварыш міністр абароны Раўкоў, навошта вам пазбаўляць студэнтаў адтэрміновак і заганяць іх у войска, калі вы нават цяпер наяўных тэрмінавікоў нармальна накарміць не можаце? Калі салдаты крадуць ежу, каб выжыць – гэта нават не #военные_тайны. Гэта – сорам і ганьба!» – піша блогер Сцяпан Святлоў.

Апошнія навіны