BE RU EN

Грубіцы, 28 рублёў за кілаграм: У Барысаве прадаюць таямнічыя ягады

  • 26.06.2019, 17:01

Мінакі вельмі здзівіліся ўбачанаму на рынку мясцовага райпо.

Барысаўскія прадаўцы не змаглі страціць попыт грамадзянаў на смачнае-свежае і вынайшлі новыя ягады – грубіцы, піша onliner.by.

Калі быць дакладней, у скрыню насыпалі нешта, вонкава вельмі падобнае на дурніцы, назвалі яго крыху інакш і паставілі цэннік – 28 рублёў за кілаграм. Спадзяваліся, што нашы грамадзяне не выстаяць перад таямнічымі ягадамі. Так і здарылася: мінакі ўбачылі на рынку мясцовага райпо вось такую карцінку і здзівіліся.

Па каментар журналісты звярнуліся ў Нацыянальную акадэмію навук. Вось што апавёў батанік Дзмітрый Дубовік:

– Ягадаў грубіцаў няма. Магчыма, іх пераблыталі з бружмелем – іх плод трохі падобны. Але пра грубіцы я ніколі не чуў, гэтую назву дакладна прыдумалі.

Дарэчы, цэтлік на дурніцы на Камароўцы цяпер стабільны – 25 рублёў за кілаграм.

Апошнія навіны