BE RU EN

Памёр заснавальнік «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук

  • 26.06.2019, 15:28

Віктар Валадашчук цяжка хварэў.

На 62-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай «Газеты Слонімскай», адзін з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку Беларусі Віктар Валадашчук, паведамляе «Радыё Свабода».

«Газета Слонімcкая» выходзіць з 1997 года. У найлепшыя часы яе наклад перавышаў 12 тысячаў асобнікаў.

У 2006 годзе разам з іншымі незалежнымі выданнямі Беларусі «Газету Слонімскую» выключылі з распаўсюду «Белпошты» і «Белсаюздруку». У шапікі і падпісны каталог яна змагла вярнуцца толькі ў 2017-м.

Рэдакцыя сайта Charter97.org прыносіць спачуванні родным і блізкім Віктара Валадашчука.

Апошнія навіны