BE RU EN

Відэафакт: Над Оршай ляцяць расейскія стратэгічныя бамбавікі

  • 26.06.2019, 14:26

Самалёты рухаюцца ў бок Менска другі дзень запар.

Другі дзень запар над Оршай пралятаюць у бок Менска і назад стратэгічныя бамбавікі, якія ляцяць з боку расейскай мяжы. Мяркуючы з усяго, гэта тыя самалёты, якія будуць удзельнічаць у паветраным парадзе да Дня незалежнасці 3 ліпеня.

Відэа пралёту бамбавікоў зняў і даслаў у рэдакцыю tut.by чытач Сяргей.

Адзначаецца, што спачатку над горадам праходзіць пара Ту-95, за імі адзін Ту-160 і два Ту-22М3. Самалёты ляцяць досыць нізка, каб іх было добра відаць: у бок Менска – у раёне 21-й, а назад – блізу 22-й.

Мадэлі бамбавікоў, заўважаных чытачом, супадаюць з тымі, што пазначаны сярод удзельнікаў у парадзе. Таксама вядома, што расейская авіяцыя ўзлятае з расейскіх аэрадромаў у Курску і Энгельсе.

Апошнія навіны