BE RU EN

Нявеста, якая танчыла са сваім сабакам, стала зоркай сеціва

  • 26.06.2019, 11:56

Нявеста запрасіла на вяселле свайго сабаку і выканала танец з ім.

Сара Карсан Дывайн не проста любіць сабак, яна яшчэ і з'яўляецца таленавітай дрэсавальніцай, піша сайт 120.su.

Сабака на мянушку Герой меў асаблівы гонар, бо гаспадыня запрасіла яго на ўласнае вяселле.

Аднак, гасцей уразіла нават не гэта, а тое, што шчаслівая нявеста выканала са сваім чатырохногім госцем і сябрам цікавы танец, які складаўся з мноства штук. Пазней Сара распавяла, што Герой вось ужо доўгія гады дарыць ёй сваю любоў і вернасць, вось яна і надумала не толькі ўзяць яго на сваё свята, але і зрабіць зоркай вечарыны.

Апошнія навіны