BE RU EN

Амаль палова нідэрландцаў працуе не поўны дзень

  • 26.06.2019, 11:44

У сярэднім у ЕЗ 19% работнікаў занятыя часткова.

47% работнікаў у Нідэрландах працуюць не поўны дзень - больш, чым ва ўсялякай іншай краіне Еўразвязу. У Аўстрыі, якая паводле гэтага паказчыка знаходзіцца на другім месцы, толькі 28% жыхароў працуюць не поўны дзень, а ў Нямеччыне - 27%. Такія звесткі еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, піша «Еўрапульс».

Менш працуюць не поўны дзень у Балгарыі (2%), Вугоршчыны (4%), Харватыі і Славакіі (па 5%).

У сярэднім у ЕЗ 19% работнікаў занятыя часткова. З іх амаль дзве траціны - жанчыны.

Паводле даследавання 2017 года, толькі 21% еўрапейцаў, якія працуюць не поўны дзень, хацелі б працаваць (і зарабляць) больш.

Апошнія навіны