BE RU EN

Ці варта беларусам цяпер купляць даляры?

  • 25.06.2019, 21:34

Эканаміст даў параду.

Старэйшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб распавёў «Народнай Волі», як амерыканскія санкцыі ў дачыненні да да Ірану могуць адбіцца на беларускім рублі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпісаў указ аб ўвядзенне «жорсткіх санкцый» у дачыненні да Ірана. Ці паўплываюць санкцыі на сусветныя кошты нафты і валютны рынак у Беларусі?

- Думаю, сур'ёзным чынам санкцыі не паўплываюць, - мяркуе экспэрт. - Усё, што магло адбіцца, ужо адбілася ў той момант, калі было абвешчана пра будучыя санкцыі.

І гэта выявілася ў тым, што за апошні тыдзень кошт нафты маркі Brent вырас прыблізна з 59,5 да 65 даляраў. Гэта значыць, сама навіна цалкам адыграла, і далейшая дынаміка будзе залежаць ад таго, як далей будзе развівацца амерыкана-іранскі канфлікт.

Але агулам, калі глядзець ваганні нафты за апошнія некалькі месяцаў, то цэнавае змяненне ў апошнія дні даволі нязначнае.

- Калі расейскі рубель умацоўваецца да даляра, адпаведна, даляр зніжаецца і да беларускай валюты. І гэта на фоне таго, што ў нас на валютным рынку назіраецца чысты продаж валюты. Гэта значыць, сумарны продаж валюты прадпрыемствамі і насельніцтвам перавышае яе куплю.

Дарэчы, учора ў Расеі даляр абнавіў мінімум з пачатку жніўня мінулага года.

- Цяпер беларусам выгадна купляць даляры?

- Вядома, выгадна купіць валюту, калі яна знаходзіцца на піку зніжэння, але складана спрагназаваць, калі гэты пік будзе. Таму што можна і сёння купіць даляры па добраму курсу, але не выключана, што праз месяц гэты курс будзе яшчэ больш прывабным. Ці наадварот.

Мая парада: калі камусьці трэба купіць вялікую суму ў валюце, то лепш купляць раз у тыдзень роўнымі сумамі.

Апошнія навіны